Трамп спыняе фінансаванне САЗ за «распаўсюд кітайскай дэзынфармацыі»


Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп у аўторак агучыў рашэнне прыпыніць фінансаванне Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (САЗ) на час аналізу яе дзеянняў, перадае Reuters.

Паводле Трампа, арганізацыя не здолела прадставіць празрыстую і правераную інфармацыю пра пандэмію каронавіруса.

«Свет разлічвае, што САЗ будзе працаваць з краінамі з тым, каб дакладная інфармацыя аб міжнародных пагрозах здароўю распаўсюджвалася своечасова, а калі гэтага няма, – самастойна даносіць свету праўду аб тым, што адбываецца. САЗ не выканала гэты свой асноўны абавязак і павінна панесці адказнасць», – заявіў ён падчас прэс-канферэнцыі ў Белым доме.

Раней СААЗ раскрытыкавала дзеянні адміністрацыі Трампа ва ўмовах успышкі COVID-19. У прыватнасці, рашэнне закрыць авіязносіны з Кітаем. У сваю чаргу, прэзідэнт ЗША абвінаваціў міжнародную арганізацыю ў «распаўсюдзе кітайскай дэзынфармацыі, што прывяло да больш моцнай успышкі, чым было б у іншым выпадку».

ЗША з’яўляецца найбуйнейшым спонсарам САЗ: унёсак краіны складае 400 млн долараў або 15% бюджэту арганізацыі.

Hавiны
Сусветная арганізацыя здароўя: захады Беларусі падчас эпідэміі каронавірусу адпавядаюць нашым рэкамендацыям
2020.03.17 12:40

КА belsat.eu

Стужка навінаў