Трамп сказаў, што мае доказы лабараторнага паходжання каронавіруса


Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп заявіў, што бачыў доказы, якія звязваюць каронавірус COVID-19 з лабараторыяй у кітайскім горадзе Ўу-хань. Пра гэта паведамляе New York Post.

«Так, маю», – паведаміў Трамп 30 красавіка журналістам Белага дому, адказваючы на пытанне, ці бачыў ён доказы таго, што вірус паходзіць з лабараторыі.

Пры гэтым ён адзначыў, што не можа раскрыць падрабязнасці, бо «мне [Трампу. – Рэд. belsat.eu] не дазваляюць гэта сказаць».

Hавiны
Выведка ЗША: Каронавірус не зрабілі ў лабараторыі, а версія «няштатнай» сітуацыі ва Ўу-хані правяраецца
2020.04.30 20:53

30 красавіка Офіс Дырэктара Нацыянальнай выведкі ЗША апублікаваў заяву, у якой гаворыцца пра афіцыйную падтрымку «шырокага навуковага кансэнсусу» аб тым, што COVID-19 не з’яўляецца штучным або генетычна мадыфікаваным каронавірусам.

«Нацыянальная выведка працягне старанна правяраць інфармацыю і дадзеныя выведкі, каб высветліць, ці пачалася ўспышка ў выніку кантакту з інфікаванымі жывёлінамі, ці гэта адбылося ў выніку няштатнай сітуацыі ў лабараторыі ва Ўу-хані», – гаворыцца ў заяве.

Hавiны
Трамп заявіў, што Кітай «зробіць усё магчымае», каб ён прайграў выбары
2020.04.30 16:26

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША даручыла спецслужбам праверыць інфармацыю пра магчымае ўтойванне фактаў пра распаўсюд каронавіруса з боку Кітая ці Сусветнай арганізацыі здароўя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў