Трамп скасаваў ядравыя пагадненні з Іранам і аднаўляе санкцыі

ВІДЭА

Дональд Трамп абвясціў аб выхадзе ЗША з пагаднення па ядравай праграме Ірану і даручыў амерыканскаму Мінфіну аднавіць санкцыі супраць Тэгерану.

Пагадненне, вядомае як Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў, было заключана ў 2015 годзе пры ранейшай адміністрацыі Барака Абамы. Акрамя Ірану і ЗША, яго падпісалі Вялікая Брытанія, Францыя, Германія, ЕЗ, Расея і Кітай.

Выступаючы ў Белым доме, Трамп назваў пагадненне «гнілой структурай», няздольнай перадухіліць з’яўленне ў Ірана ядравай зброі ў хуткім будучыні і паабяцаў аднавіць жорсткія санкцыі, якія закранаюць ядравую дзейнасць Тэгерану.

«Любая краіна, якая дапамагае Ірану ў яго імкненні здабыць ядравую зброю, таксама можа падвергнуцца жорсткім санкцыям Злучаных Штатаў», – дадаў Трамп.

ІІ, belsat.eu, паводле Бі-бі-сі

Глядзі таксама
Каментары