Трамп прызначыў новага дарадцу ў пытаннях нацыянальнай бяспекі


Робэрт О’Браен.
Фота: TT newsagency/Forum

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп 18 верасня назваў імя свайго будучага дарадцы ў пытаннях нацыянальнай бяспекі, які заменіць звольненага на мінулым тыдні Джона Болтана.

Hавiны
Трамп звольніў дарадцу па нацыянальнай бяспецы. У жніўні ён сустракаўся з Лукашэнкам
2019.09.10 19:14

Новым дарадцам стаў Робэрт О’Браен, які да таго працаваў дарадцам Трампа ў пытаннях закладнікаў у Дзяржаўным дэпартаменце.

«Я даўно і шчыльна супрацоўнічаю з Робэртам. У яго выдатна атрымаецца!» – заявіў прэзідэнт ЗША ў сваіх сацыяльных сетках.

I am pleased to announce that I will name Robert C. O’Brien, currently serving as the very successful Special…

Opublikowany przez Donalda J. Trump Środa, 18 września 2019

О’Браен у 2005 годзе быў прызначаны прадстаўніком ЗША пры Генеральнай Асамблеі ААН. Працаваў у перадвыбарчых штабах кандыдатаў у прэзідэнты Міта Ромні ў 2012 годзе і Скота Ўокера ў 2015-ым. У траўні 2018 года стаў пасланцом прэзідэнта ЗША ў пытаннях закладнікаў у Дзяржаўным дэпартаменце.

Hавiны
Трамп знайшоў замену звольненаму дарадцу Болтану
2019.09.11 09:15

Доналд Трамп звольніў свайго дарадцу па нацыянальнай бяспецы Джона Болтана 10 верасня. Сваё рашэнне ён патлумачыў нязгодай з многімі прапановамі чыноўніка. Джон Болтан жа заявіў, што сам падаў у адстаўку.

Пасля гэтага часова выконваў абавязкі дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Чарлз Капэрмэн, які раней з’яўляўся намеснікам Джона Болтана.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў