Трамп працягнуў санкцыі супраць беларускіх уладаў


Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп працягнуў на год санкцыі супраць Александра Лукашэнкі шэрагу беларускіх чыноўнікаў, дзеянні якіх «падрываюць дэмакратычныя працэсы або інстытуты Беларусі».

Як адзначаецца ў дакуменце, які Трамп скіраваў у Кангрэс, санкцыі распаўсюджваюцца на чыноўнікаў, датычных да парушэння правоў чалавека, палітычных рэпрэсіяў, карупцыі, што па-ранейшаму стварае пагрозу «нацыянальнай бяспецы ды вонкавай палітыцы Злучаных Штатаў». Такія фармулёўкі Вашынгтон выкарыстоўвае штогод, калі абвяшчае пра працягнення абмежаванняў адносна беларускіх уладаў. Упершыню санкцыі былі ўведзены пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2006 года.

Санкцыі падоўжаныя да 16 чэрвеня 2020 года.

У санкцыйным спісе 10 асобаў, у тым ліку Аляксандр і Віктар Лукашэнка, Лідзія Ярмошына, Віктар Шэйман, Дзмітрый Паўлічэнка ды інш.

Hавiны
Экс-памочнік дзяржсакратара ЗША Дэйвід Крэймэр: Беларусь робіцца больш безабароннаю
2018.11.06 18:12

КА belsat.eu

Стужка навінаў