Трамп прапанаваў Пуціну правесці сустрэчу ў Белым доме


Графіці ў Вільні. Фота – Valdemar Doveiko

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп прапанаваў Уладзіміру Пуціну сустрэцца з ім у Вашынгтоне.

Ён агучыў гэтую прапанову яшчэ 20 сакавіка, падчас віншавання Пуціна з перамогаю на выбарах, паведаміў на брыфінгу памочнік расейскага прэзідэнта Юрый Ушакоў.

«Як пацвердзіў сам прэзідэнт 20 сакавіка, праз некалькі гадзін пасля тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Пуціным, яны абмяркоўвалі двухбаковую сустрэчу ў «недалёкай будучыні» у некалькіх меркаваных месцах, у тым ліку ў Белым доме. Пакуль больш нічога не можам дадаць», – паведаміла прадстаўніца прэс-службы амерыканскага прэзідэнта Сара Сандэрс.

Дакладная дата сустрэчы пакуль не абмяркоўвалася.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары