Як Трамп, Мэркель ды Пуцін адрэагавалі на ўдар па Сірыі


Як ЗША, Расея ды Беларусь адрэагавалі на ўдар па Сірыі?

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп у сваім «Twitter» пракаментаваў авіяўдар па Сірыі, нанесены амерыканскімі, брытанскімі ды французскімі вайскоўцамі:

«Ідэальна выкананы ўдар учора ўвечары. Дзякую Францыі і Вялікай Брытаніі за іхную мудрасць і вайсковую магутнасць. Лепшы вынік з магчымых. Місія выкананая!»

Таксама амерыканскі прэзідэнт напісаў, што ганарыцца «нашымі смелымі вайскоўцамі»:

«Хутка, пасля таго як мы выдаткуем на іх мільярды ўхваленых (Кангрэсам) даляраў, яны стануць найлепшай арміяй, якую наша краіна калі-небудзь мела».

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што ўхваляе ўдар ЗША і хаўруснікаў па Сірыі. Паводле яе, атакі былі здзейсненыя, каб «абмежаваць магчымасці рэжыму (прэзідэнта Сірыі Башара Асада) па ўжыванні хімзброі і перадухіліць новыя парушэнні Карвенцыі аб яго ўабароне».

На сайце ж кіраўніка Расеі з’явілася заява, у якой гаворыцца, што нанясенне ўдару «парушыла Статут ААН».

«Цяперашняя эскалацыя сітуацыі вакол Сірыі аказвае разбуральнае ўдзеянне на ўсю сістэму міжнародных адносінаў. Гісторыя расставіць усё па сваіх месцах, і яна ўжо ўсклала на Вашынгтон цяжкую адказнасць за крывавую расправу з Югаславіяй, Іракам, Лівіяй», – заявіў Уладзімір Пуцін.

У расейскай Дзярждуме Трампа ўвогуле назвалі Гітлерам. Скандальную заяву зрабіў першы намеснік старшыні камітэту Дзярждумы па абароне Аляксандр Шэрын, які сказаў, што Трамп для ўсяго свету – «Адольф Гітлер нумар два».

Удар сілаў СПА Сірыі

З заявай выступіў і беларускі МЗС, асудзіўшы ўдары і заклікаўшы бакі спыніць ужыванне вайсковай сілы і сесці за стол перамоваў.

«Ужыванне забароненых відаў зброі масавага паражэння не павінна заставацца без наступстваў. Аднак крокі ў адказ павінны грунтавацца на адназначных і правераных фактах і прадпрымацца ў строгай адпаведнасці з нормамі міжнароднага права. Ні адзін з гэтых крытэраў не быў выкананы тымі, хто сёння нанёс удар па Сірыі».

Ці варта чакаць пасля падзеяў гэтай ночы ў Сірыі ваганняў на расейскім рынку? Кіроўны дырэктар кампаніі «Московские партнеры» Яўгеній Коган кажа, што не:

«Рынкі ўздыхнуць, што самае страшнае ўжо адбылося, ніякая канфрантацыі паміж вялікімі дзяржавамі не было».

Пра тое, што выйгралі ўсе «мы, грамадзяне», кажа ў размове з Belsat.eu і беларускі вайсковы эксперт Аляксандр Алесін:

«Не адбылося вайсковага канфлікту паміж ядравымі дзяржавамі, і сітуацыя зноў вяртаецца рэчышча, калі можна прадказваць. Калі б адбыўся ядравы канфлікт, думаю, ніхто б не застаўся ў баку».

НМ, belsat.eu, фотаздымак Yuri Gripas/ Forum

Стужка навінаў