Трамп плануе выкарыстаць армію для спынення масавых закалотаў


Прэзідэнт Доналд Трамп абвясціў, што мабілізуе тысячы супрацоўнікаў праваахоўных органаў і салдат ваеннай паліцыі, каб спыніць масавыя беспарадкі. Пра гэта паведамляе golos-ameriki.ru.

Трамп заявіў, што мэры гарадоў і губернатары штатаў «павінны стварыць пераважную прысутнасць праваахоўных органаў, пакуль гвалт не будзе задушаны. Калі горад ці штат адмовіцца ўчыняць дзеянні, неабходныя для абароны жыцця і маёмасці іх жыхароў, то я разгарну войска Злучаных Штатаў і хутка вырашу праблему за іх».

«Я мабілізуе ўсе рэсурсы, і цывільныя, і вайсковыя, каб спыніць беспарадкі і марадзёрства», – цытуе Трампа Бі-Бі-Сі. Беспарадкі і акты гвалту, якія іх суправаджаюць, прэзідэнт назваў унутраным тэрорам.

Прэзідэнт ЗША адначасова заявіў, што ён «зʼяўляецца саюзнікам усіх мірных дэманстрантаў».

Аб’ектыў
Забойства пры затрыманні
2020.05.28 23:15

З панядзелка 25 траўня ў ЗША ідуць масавыя пратэсты, якія суправаджаюцца пагромамі, падпаламі і марадзёрствам. Пратэсты ўспыхнулі ў Мінеапалісе, найбуйнейшым горадзе штату Мінесота, пасля таго, як паліцыянты пры затрыманні забілі 46-гадовага чарнаскурага жыхара гораду Джорджа Флойда. Інцыдэнт трапіў на відэа, якое апублікавалі ў сацсетках. Улады ЗША на ўсіх узроўнях паабяцалі правесці расследаванне, замешаных у справе сілавікоў звольнілі, а аднаго арыштавалі па абвінавачванні ў забойстве.

Пратэсты ў Філадэльфіі, 1 чэрвеня 2020 г.
Фота: BASTIAAN SLABBERS / Reuters / Forum

Аднак заявы і дзеянні ўладаў не перадухілілі пратэсты – яны пачаліся з мітынгу на месцы забойства Флойда, які перарос у сутычкі з паліцыяй, падпалы аўтаў і будынкаў, рабаванні. З Мінеапаліса беспарадкі перакінуліся на іншыя гарады ЗША. Да 30 траўня гвалтоўныя пратэсты прайшлі ў Лос-Анджэлесе і Сан-Хасэ (Каліфорнія), Нью-Ёрку, Бостане (Масачусэтс), Х’юстане (Тэхас), Дэнверы (Каларада), Каламбусе (Агаё ), Сіэтле (штат Вашынгтон), а таксама ў сталіцы ЗША Вашынгтоне проста ля Белага дому.

Па стане на 2 чэрвеня каменданцкая гадзіна ўведзеная прыкладна ў 40 гарадах ЗША. Улады мабілізавалі Нацыянальную гвардыю.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў