Як гарадзенцы святкавалі перамогу Доналда Трампа (Фота)

У «Базе» – адным з самых вялікіх ды папулярных начных клубаў Горадні адбылася тэматычная вечарынка пад назвай «Trump*Pam*Pam». Такую імпрэзу кіраўніцтва клубу зладзіла ў гонар перамогі Доналда Трампа на чарговых прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. Як гарадзенцы святкавалі перамогу эпатажнага палітыка, высвятляў карэспандэнт Belsat.eu.

Вольны ўваход за амерыканскі «прыкід»

Арганізатары вечарынкі адразу зрабілі стаўку на дзяўчат. Для дзяўчын, апранутых у джынсавае адзенне, да 01:00 гадзіны быў вольны ўваход. Падагравалі публіку дзяўчыны з go-go show. Хоць наведнікаў было няшмат, аднак імпрэза ўдалася.[/vc_column_text][vc_single_image image=”393872″ img_size=”large”][vc_column_text]Дзяўчатаў у джынсавым адзенні спачатку прапускалі на імпрэзу бясплатна[/vc_column_text][vc_column_text]

Сваім меркаваннем падзялілася наведніца Каця: «Трамп перамог, ён рэспубліканец, прыйшоў на змену лібералам, а гэта азначае, што наступяць змены ў сусветнай палітыцы. Я – юрыстка, таму разумею гэтыя падзеі вельмі добра. Кожныя змены – гэта прагрэс, таму я прыйшла адсвяткаваць такую значную падзею…»

[/vc_column_text][vc_single_image image=”393816″ img_size=”large”][vc_column_text]

Долары на падлозе дзеля антуражу

Для антуражу па ўсёй падлозе былі раскіданыя несапраўдныя долары ЗША. Настаўнік фізікі Арцём з захапленнем адзначыў: «Гэта ж поўны адрыў! Першы раз у жыцці магу патаптацца па доларах, хоць і несапраўдных. Такога ніколі не дазволіла б мне мая праца…»

[/vc_column_text][vc_single_image image=”393848″ img_size=”large”][vc_column_text]Ды-джэй выступаў на фоне амерыканскага сцяга ды статуі Свабоды. Студэнтка Гарадзенскага аграрнага інстытуту Наста распавяла, што для яе ЗША – гэта брэнд, на якім завязаная сусветная мода: «Долар з’яўляецца сусветным брэндам ужо каля 200 гадоў, а статую Свабоды ды амерыканскі сцяг мы носім на цішотках, байках, швэдрах. Я завітала на гэтую «тусу», каб аддаць даніну модзе. Бо менавіта ЗША з’яўляецца заканадаўцам моды ды трэндаў і я вельмі хацела б туды патрапіць…»

Усе фота:[/vc_column_text][vc_column_text]

Перамогу Доналда Трампа ў Горадні адзначылі танцамі
Дзяўчатаў у джынсавым адзенні спачатку прапускалі на імпрэзу бясплатна
Імпрэза ў Горадні, прысвечаная перамозе Доналда Трампа

Долары на падлозе

[/vc_column_text][vc_column_text]

Нават падлога зіхацела зоркамі ЗША

Хлопцы таксама не адставалі ад дзяўчат ды прыбраліся ў вопратку з сімволікай ЗША – ці то ў байкі з пяцікутнымі зоркамі, ці то ў цішоткі з выявамі статуі Свабоды. Нават падлога была ўпрыгожаная амерыканскімі зоркамі. А на запрашальным плакаце красаваўся з іранічным выглядам твару фактычна новы прэзідэнт ЗША – містар Трамп.

Мікола Дзямідаў, belsat.eu

Стужка навінаў