Трамп пагадзіўся выдзеліць $ 8,3 млрд на барацьбу з каронавірусам


Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў законапраект, які дазваляе выдаткаваць з бюджэту $ 7,8 на барацьбу з распаўсюдам «кітайскага віруса».

Аўтары законапраекту таксама прадугледзелі магчымасць выкарыстаць $ 500 млн з бюджэту праграмы медычнага страхавання.

Агулам ЗША накіруе на барацьбу з каронавірусам $ 8,3 млрд.

Колькасць зарэгістраваных выпадкаў інфікавання каронавірусам у ЗША дасягнула 234. 14 выпадкаў мелі лятальны характар.

COVID-19 – назва хваробы, якую выклікае вірус SARS-Cov-2. У медыях часцей за ўсё яго называюць «новым каронавірусам». Вірус небяспечны для людзей з аслабленым імунітэтам, захворваннямі дыхальнай сістэмы, цукровым дыябетам, а таксама для людзей ва ўзросце ад 60 да 80+ гадоў.

Успышка COVID-19 пачалася ў сярэдзіне снежня 2019 года ў горадзе Ўу-Хань у цэнтральным Кітаі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў