Трамп не прызнаў паразы на выбарах. Ягоныя прыхільнікі ўварваліся ў Капітолій. Фота


Сутыкненне пратэстоўцаў з паліцыяй падчас мітынгу. Вашынгтон, ЗША. 6 студзеня 2021 году.
Фота: SHANNON STAPLETON / Reuters/ Forum

Чальцы Сената і палаты прадстаўнікоў ЗША сабраліся ў Капітоліі днём 6 студзеня, каб зацвердзіць вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Згодна з галасаваннем калегіі выбаршчыкаў перамог дэмакрат Джо Байдэн. Пасля пачатку пасяджэння ў Кангрэс уварваліся прыхільнікі дзейнага кіраўніка дзяржавы: яны сарвалі галасаванне, кангрэсменаў эвакуявалі. У сутыкненнях пратэстоўцаў з паліцыяй пацярпелі некалькі чалавек. Адна жанчына атрымала агнястрэльнае раненне і пазней памерла ў шпіталі. Што адбывалася ў Вашынгтоне – глядзіце ў нашай фотападборцы.

Мітынг у падтрымку Дональда Трампа. Вашынгтон, ЗША. 6 студзеня 2021 году.
Фота: CARLOS BARRIA / Reuters/ Forum
Прыхільнікі Дональда Трампа бяруць удзел у мітынгу, каб аспрэчыць вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2020 году. Вашынгтон, ЗША. 6 студзеня 2021 году.
Фота: SHANNON STAPLETON / Reuters / Forum
Паліцыя ўжывае слёзатачывы газ супрац прыхільнікаў Дональда Трампа. Вашынгтон, ЗША. 6 студзеня 2021 году.
Фота: STEPHANIE KEITH / Reuters / Forum
Паліцыя ахоўвае будынк Капітолія. Вашынгтон, ЗША. 6 студзеня 2021 году.
Фота: LEAH MILLIS / Reuters / Forum
Чалавек у масцы Дональда Трампа жэстыкулюе на акцыі ў Вашынгтоне, ЗША. 6 студзеня 2021 году.
Фота:JIM BOURG / Reuters / Forum
Прыхільнікі прэзідэнта ЗША ўзбіраюцца на сцены Капітолія падчас акцыі пратэсту. Вашынгтон, ЗША. 6 студзеня 2021 году.
Фота: STEPHANIE KEITH / Reuters/ Forum
Паранены прыхільнік Дональда Трампу падчас акцыі пратэсту. Вашынгтон, ЗША. 6 студзеня 2021 году.
Фота: JIM BOURG / Reuters / Forum
Паліцыя супрацьстаіць прыхільнікам прэзідэнта Дональда Трампа падчас пратэсту ў будынку Капітолія. Вашынгтон, ЗША. 6 студзеня 2021 году.
Фота: MIKE THEILER / Reuters / Forum
Прыхільнікі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа каля Washington Monument ля Белага дома падчас мітынгу. Вашынгтоне, ЗША. 6 студзеня 2021 году.
Фота: CARLOS BARRIA / Reuters/ Forum
Супраць пратэстуючых ужылі газ. Вашынгтон, ЗША. 6 студзеня 2021 году.
Фота: SHANNON STAPLETON / Reuters/ Forum
Прыхільнік прэзідэнта Дональда Трампа нясе сцяг канфедэрацыі па другім паверсе Капітолія. Вашынгтоне, ЗША. 6 студзеня 2021 году.
Фота: MIKE THEYLER / Reuters / Forum

ЮШ belsat.eu

Стужка навінаў