Трамп накіраваў у Сенат кандыдатуру будучага пасла ў Беларусі


Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 4 траўня накіраваў у верхнюю палату парламента кандыдатуру верагоднага будучага амбасадара ў Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Белым доме.

У Сенат ЗША скіраваныя на зацверджанне 30 кандыдатураў, у тым ліку кіраўнікоў амбасадаў у Беларусі, М’янме, Панаме і Чылі.

У Менск будзе накіраваная дыпламатка Джулі Фішэр.

Hавiны
Трамп аб’явіў, каго хоча бачыць паслом ЗША ў Беларусі
2020.04.21 02:48

20 красавіка Доналд Трамп заявіў пра намер вылучыць на пасаду надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр, якая служыць цяпер на пасадзе намесніка памочніка дзяржсакратара па пытаннях Заходняй Еўропы і Еўрапейскага звязу.

Пра абмен пасламі Беларусь і ЗША заявілі ўлетку 2019-га. Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа падчас візіту ў Менску 1 лютага пацвердзіў хуткае прызначэнне амбасадара.

У Беларусі амбасадара ЗША няма з 2008 года.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў