Трамп і Пуцін сустрэнуцца ў Парыжы


Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ён, «верагодна», сустрэнецца з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным у Парыжы 11 лістапада.

Трамп і Пуцін плануюць прыехаць у сталіцу Францыі ў гэты дзень, каб прыняць удзел у мерапрыемствах з нагоды 100-годдзя завяршэння Першай сусветнай вайны.

«Думаю, мы, верагодна, сустрэнемся, – сказаў Трамп журналістам у Белым доме. – Сустрэча яшчэ не арганізаваная. Але, верагодна, адбудзецца».

Паралельна дарадца Трампа па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан заявіў у Маскве, што прэзідэнт Пуцін, з якім ён сустракаўся ў аўторак, сказаў яму, што хацеў бы працягнуць прамыя дыскусіі з Трампам і прапанаваў Парыж у якасці месца для сустрэчы. Болтан сказаў, што Трамп будзе разлічваць на такую ​​сустрэчу.

Раней Дональд Трамп заявіў пра намер выйсці з гістарычнага пагаднення аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (РСМД), падпісанага яшчэ ў 1987 годзе прэзідэнтам ЗША Рональдам Рэйганам і кіраўніком СССР Міхаілам Гарбачовым. Дагавор прадугледжваў знішчэння ўсіх ядравых і звычайных ракетаў сярэдняй і меншай далёкасці ў Еўропе.

Пакуль ЗША афіцыйна не выйшлі з пагаднення, аднак Болтан заявіў у Маскве, што гэты крок непазбежны, так як дагавор аб РСМД «ігнаруецца і састарваецца».

Прэзідэнт Трамп апраўдвае выхад з дамовы, спасылаючыся на парушэнні з боку Расеі. Масква выказвае аналагічныя прэтэнзіі да Вашынгтону.

ІІ, belsat.eu, паводле «Голас Амерыкі»

Стужка навінаў