Трамп і Пуцін сустрэнуцца ў Фінляндыі


16 ліпеня Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца ў Хельсінкі. Такую інфармацыю распаўсюдзілі Белы дом і Крэмль.

«Падчас перамоваў будуць абмяркоўвацца бягучы стан і перспектывы далейшага развіцця расейска-амерыканскіх адносінаў, а таксама актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні прэс-службы Крамля.

Паводле памочніка прэзідэнта Расеі Юрыя Ушакова, сустрэча зойме некалькі гадзінаў і пачнецца з размовы тэт-а-тэт.

Напярэдадні Дональд Трамп заявіў, што, магчыма, сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным падчас паездкі па Еўропе пасля саміту NATO, які пройдзе ў Бруселі 11-12 ліпеня. Паводле амерыканскага прэзідэнта, топ-тэмамі ў перамовах з кіраўніком Расеі будуць канфлікты ў Сірыі і ва Украіне.

ЮВ, ЛБ, belsat.eu

Стужка навінаў