Трамп хоча выдаткаваць $ 500 млн на барацьбу з расейскім уплывам


Трамп і Пуцін. Фота - kremlin.ru

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Доналда Трампа ў праекце бюджэту на 2020 фінансавы год прапаноўвае вылучыць $ 500 млн на дапамогу партнёрам у Еўропе і Азіі ў супрацьстаянні «зламыснаму ўплыву» Расеі.

Сродкі прапануецца накіраваць на зніжэнне залежнасці партнёраў ЗША ад расейскай тэхнікі і энергетыкі, а таксама на меры па ўмацаванні калектыўнай бяспекі і абарону тэрытарыяльнай цэласнасці гэтых краінаў.

Трамп таксама заявіў пра неабходнасць сфакусавацца на «стратэгічным суперніцтве» з Расеяй і Кітаем, чаму мусіць спрыяць новы бюджэт.

ІІ, belsat.eu, паводле interfax.ru

Глядзі таксама
Каментары