Трамп адмяніў візіт у Польшчу


Доналд Трамп.
Фота: Kevin Dietsch / Zuma Press / Forum

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп скасаваў запланаваны візіт у Польшчу. Афіцыйная прычына – надыход да заходняга ўзбярэжжа Злучаных Штатаў урагану «Дорыян».

Трамп адзначыў, што мусіць гарантаваць канцэнтрацыю ўсіх рэсурсаў федэральнага ўраду для змагання са штормам. Замест сябе ў Польшчу ён вырашыў накіраваць віцэ-прэзідэнта Майка Пэнса, паведамляе POLITICO.

«Падобна, што шторм сапраўды будзе вельмі-вельмі моцным», – заявіў прэзідэнт ЗША.

Hавiны
«Rzeczpospolita»: Лукашэнка не паедзе ў Варшаву праз Пуціна
2019.08.27 13:49

Планавалася, што Трамп наведае Польшчу 31 жніўня – 2 верасня і прыме ўдзел у падзеях да 80-ай гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны. Таксама ў Польшчы была прызначаная ягоная сустрэча з украінскім калегам Уладзімірам Зяленскі.

Раней ад запрашэння прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды наведаць падзеі да 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны адмовіўся кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Замест яго беларускі бок на падзеяў у Варшаве будзе прадстаўляць амбасадар Уладзімір Чушаў.

Hавiны
Маскве спадабалася рашэнне Лукашэнкі не ехаць у Польшчу
2019.08.29 16:01

У Расеі віталі такое рашэнне афіцыйнага Менску.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў