Трамп адмяніў ваенны парад з-за высокага кошту


Мерапрыемства мелася ўшанаваць сотую гадавіну заканчэння Першай сусветнай вайны. Замест гэтага Трамп адправіцца на святкаванне ў Францыю.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у пятніцу ад адмене запланаванага на лістапад ваеннага параду з-за высокага кошту, і заявіў, што адправіцца ў Парыж, каб адзначыць гадавіну заканчэння Першай сусветнай вайны.

Ідэя параду належала самому Трампу: ён запатрабаваў правесці яго з нагоды 100-й гадавіны заканчэння Першай сусветнай і ў гонар ветэранаў ЗША пасля таго, як летась наведаў парад у Парыжы.

«Reuters» са спасылкай на афіцыйных асобаў піша, што кошт такога мерапрыемства можа перавысіць $ 90 млн – амаль у тры разы больш, чым раней ацаніў Белы дом. У Пэнтагоне заявілі, што запланаваны на 10 лістапада парад трэба перанесці прынамсі на год.

У выніку Трамп напісаў у «Тўітэры», што замест гэтага можна набыць некалькі новых знішчальнікаў, а ён паедзе адзначаць заканчэнне вайны ў Парыж.

ДД

Стужка навінаў