Трамп абвінаваціў Іран у падтрымцы КНДР


Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сцвярджае, што Іран вядзе гандаль з КНДР, а таксама парушае палажэнні здзелкі аб урэгуляванні праблемы іранскага атама. Пра гэта амерыканскі лідар заявіў у інтэрв’ю тэлекампаніі TBN.

Паводле яго слоў, такая пазіцыя Ірану зʼяўляецца абсалютна недапушчальнай. Прэзідэнт ЗША ўпэўнены ў тым, што дзеянні Тэгерану «падрываюць дух» ядравай здзелкі і паабяцаў, што ў хуткім часе ён распавядзе пра сваё рашэнне датычна далейшага выканання абавязкаў Вашынгтона па Сумеснаму ўсёабдымнаму плану дзеянняў.

Трамп таксама дадаў, што, на яго думку, Іран – «гэта дрэнны гулец», таму ставіцца да яго трэба ў адпаведнасці з яго паводзінамі.

5 кастрычніка газета The Washington Post пісала са спасылкай на ўласныя крыніцы, што Трамп плануе абʼявіць аб ануляванні ядравай здзелкі з Іранам, па меншай меры, у яе цяперашнім выглядзе. Пагадненне аб урэгуляванні праблемы іранскага атама было дасягнутая Іранам і «шасцёркай» гарантаў здзелкі – прадстаўнікоў Расеі, Вялікай Брытаніі, Кітая, ЗША, Францыі і Нямеччыны – у ліпені 2015 г. Тады быў ухвалены Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў, у адпаведнасці з якім, пры ўмове выкананні Іранам яго пунктаў, з яго здымаюцца ўведзеныя раней санкцыі з боку Рады Бяспекі ААН, ЗША і Еўразвяза.

 

ІІ, belsat.eu, паводле vedomosti.ru

Стужка навінаў