«Трайпл» ачоліў сын Юрыя Чыжа


Фота: tribuna.com

Пра гэта паведамляе партал tut.by, які спасылаецца на ананімныя крыніцы.

Юрыя Чыжа затрымалі 11 сакавіка. Пасля арышту бізнесмена «Трайпл» застаўся без кіраўніка. Цяпер жа бацька перадаў паўнамоцтвы сыну Сяргею. Яму 28 гадоў. Ён скончыў Оксфардскі ўніверсітэт, мае кіраўнічы досвед (быў дырэктарам кампаніі «Прастор Трэйд»). Нядаўна Сяргей быў выбраны замест бацькі старшынёй назіральнага савету ФК «Дынама-Мінск».

Юрыя Чыжа падазраюць у нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДБ Валерый Вакульчык, адказваючы на пытанне пра «справу Чыжа», нядаўна заявіў журналістам, што «няма нават блізка падставаў адпусціць яго пад падпіску аб нявыездзе».

Крыніцы tut.by адзначаюць, што ў апошнія месяцы праца шэрагу прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у «Трайпл», «была паралізаваная».

ЮВ, belsat.eu, паводле tut.by

Стужка навінаў