Траіх журналістаў «Белсату» ўзнагародзілі на конкурсе «Вольнае слова»


Цырымонія абвяшчэння пераможцаў конкурсу БАЖ «Вольнае слова», www.baj.by

Opublikowany przez Barysa Haretskiego Czwartek, 12 września 2019

Адразу трое нашых калегаў 12 верасня атрымалі ўзнагароды творчага конкурсу ад Беларускай асацыяцыі журналістаў – «Вольнае слова».

Наста Рэзнікава і Ірына Арахоўская.
Фота: belsat.eu

Ірыну Арахоўскую і Насту Рэзнікаву ўзнагародзілі трэцім месцам у намінацыі «Інфармацыйныя жанры» за спецпраект «Альманы. Балоты пад пагрозаю», які распавядае пра знішчэнне беларускімі ўладамі Альманскіх балотаў на Палессі.

Станіслаў Івашкевіч пасля атрымання ўзнагароды.
Фота: belsat.eu

А Станіслаў Івашкевіч за журналісцкае даследаванне «Як энергетыкі распільваюць грошы на ачыстку кацельных» атрымаў другое месца ў адпаведнай намінацыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў