Трагедыя ў Менску: бацька і дачка разбіліся, выпаўшы з акна


Паводле непацверджанай інфармацыі, мужчына выкінуў дзяўчынку з 10-га паверха і потым выкінуўся сам.

Як паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэту, у Менску каля жылога дома па вуліцы Рэпіна знойдзеныя целы мужчыны і дзіцяці з прыкметамі падзення з вышыні. На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група, якая высвятляе абставіны здарэння.

На месцы здарэння. Фота – t.me/skgovby/2784

Блогер Дзяніс Блішч піша, што мянчук выкінуў у вакно сваю 1,5-гадовую дачку і сабаку. А потым выкінуўся сам.

Паводле «Нашай Нівы», незадоўга да здарэння пачуўся раздзіраючы жаночы крык: «Што ты робіш?» Потым пачуўся хлапок. Ля пад’езда ляжаў маленькі сабачка, дзяўчынка, на прыступках – цела мужчыны.

Суседзі кажуць, што перад трагедыяй чулі крыкі. Імавернай прычынай самагубства стала сварка паміж мужам і жонкаю.

Перад самагубствам мужчына падпаліў кватэру і пайшоў на 24 паверх, каб скінуць дзіця, сабаку і потым скінуўся сам.

Таццяна Шышкова, прыбіральшчыца ў доме, дзе адбылася трагедыя, распавядае, што муж мог і ўдарыць жонку. Магчыма, праз гэта яна і вырашыла сысці ад мужа. Яны даволі часта сварылася, зазначае яна. Часта прычынаю спрэчак станавіліся здрады жонкі.

Загінуламу мужчыне было 34 гады, а ягонай жонцы – 29 год.

Зараз Следчы камітэт праводзіць расследаванне, прызначаная судова-медычная экспертыза. Таксама ўзбуджаная крымінальная справа паводле п.2 ч. 2 арт. 139 (наўмыснае забойства малалетняга). Зараз СК высвятляе абставіны смерці.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў