Топ-менеджара Жлобінскага мясакамбіната асудзілі за хабар у 250 рублёў


Суд Буда-Кашалёўскага раёна прызнаў вінаватым у атрыманні хабараў 36-гадовага намесніка генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Жлобінскага мясакамбінату. Падазраванага арыштаваў КДБ восенню 2017 года.

У матэрыялах крымінальнай справы фігуруюць два факты хабару. Першы факт перадачы хабару адбыўся на запраўцы ў Жлобінскім раёне. Тут топ-менеджэр сустрэўся з кіраўніком менскага сельгаспрадпрыемства. Пры перадачы даверанасці на адгрузку прадукцыі той прыклаў «падзяку» у 100 рублёў. Хабарадавальнік прадстаўляў як свае інтарэсы, так і двух партнёраў па бізнесе – кіраўнікоў прадпрыемстваў Гомеля і Жлобінскага раёна. «Падзяка» прызначалася намесніку гендырэктара за садзейнічанне ў пастаўках прадукцыі па дагаворах ўзаемаразлікаў. Гаворка ішла аб адгрузке катлетнага мяса з ялавічыны, якая з-за невялікіх аб’ёмаў вытворчасці лічыцца дэфіцытнай. Як патлумачылі суду сведкі – працаўнікі мясакамбіната, буйныя партыі (больш за адну тоны) адгружаліся толькі па ўзгадненні з намеснікам гендырэктара па камерцыйных пытаннях. Па ўказанні службовай асобы прадстаўніку менскай фірмы было адгружана ў агульнай складанасці каля 8 тон дэфіцытнага мяса.

У верасні адбылася яшчэ адна сустрэча, але ўжо на аўтазапраўцы ў Буда-Кашалёўскім раёне. Абвінавачаны атрымаў чарговы хабар у 150 рублёў. Дзеянні адбываліся ў аўтамабілі прадстаўніка менскага прадпрыемства. Пры перадачы даверанасці, па якой была адгружана катлетнае мяса, ён прыклаў да дакументаў грашовую падзяку. Намеснік гендырэктара мясакамбіната паклаў грошы ў кішэню і выйшаў з аўтамабіля, пасля чаго яго затрымалі аператыўнікі КДБ.

На судзе топ-менеджар сваёй віны не прызнаў. Суд Буда-Кашалёўскага ўсё роўна прызнаў яго вінаватым у атрыманні хабараў за спрыяльнае рашэнне пытанняў, якія ўваходзілі ў яго кампетэнцыю. Былы топ-менеджар прысуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці.

ІІ, belsat.eu, паводле gp.by

Стужка навінаў