ТОП-10 пудзілаў на праводзінах зімы пад Горадняй


Булбатрэш ва ўсёй красе.[/vc_column_text][vc_column_text]

Імправізаваная «масленіца» прайшла ў Пышках, фактычна на ўскрайку Горадні. Розныя ўстановы гораду, у першую чаргу школы, меліся «засвяціцца» на гэтым свяце: выставіць свой ансамбль, нарабіць бліноў ды ўпрыгожыць дзялянку лесу вакол сябе.

Чамусьці, найбольш папулярнай тэмай для дэкларавання сталоў і намётаў сталі чалавекападобныя пудзілы – мабыць, аналагі «масленіцы», якую традыцыйна паляць напрыканцы народных гулянняў.

Падборка атрымалася надзвычай каларытнай: тут і снегавікі з пластыкавых кубачкаў, і манекены ў вышыванках ды вайсковых шапках-вушанках, і вусатыя мужыкі з кардоннымі тварамі – у кепках ды падцяжках… Адно цешыць: ніводзін з прыведзеных на фота манекенаў у канцы гулянняў не быў спалены.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў