Толькі сёння. «Белавія» распрадае квіткі па 10 і 20 еўраў


Нацыянальны авіяперавознік абвесціў аб распродажы квіткоў у Калінінград, Ларнаку, Ніжні Ноўгарад і Парыж паводле «эксперыментальных тарыфаў».

Квіткі ў адзін бок прадаюць па 10 еўраў, у два бакі – па 20. Да гэтага трэба далічыць зборы аэрапортаў. Разам з імі білеты каштуюць ужо даражэй. Напрыклад, злятаць у Ніжні Ноўгарад і вярнуцца назад можна будзе за 50 еўраў.

Акцыя дзее толькі сёння – і толькі пры куплі квіткоў на старонцы «Белавіі».

Колькасць білетаў па акцыі абмежаваная.

ДД

Глядзі таксама
Каментары