Толькі Літва ўвяла санкцыі супраць Расеі праз Керчанскі крызіс

МЗС Літвы прапанаваў увесці індывідуальныя санкцыі супраць асобаў, якія маюць дачыненне да Керчанскага канфлікту. У звароце ведамства ў дэпартамент міграцыі пры МУС Літвы гаворыцца пра ўключэнне удзельнікаў інцыдэнту ў Керчанскай пратоцы і прадстаўнікоў ваеннага камандавання, якія нясуць за яго адказнасць, у спіс непажаданых у Літве.