Толькі Літва ўвяла санкцыі супраць Расеі праз Керчанскі крызіс


МЗС Літвы прапанаваў увесці індывідуальныя санкцыі супраць асобаў, якія маюць дачыненне да Керчанскага канфлікту. У звароце ведамства ў дэпартамент міграцыі пры МУС Літвы гаворыцца пра ўключэнне удзельнікаў інцыдэнту ў Керчанскай пратоцы і прадстаўнікоў ваеннага камандавання, якія нясуць за яго адказнасць, у спіс непажаданых у Літве.

ВІДЭА
Канфлікт у Керчанскай пратоцы: што гэта было? 5 галоўных пытанняў і адказаў
2018.11.27 16:46

«Міжнародныя арганізацыі не ўвялі санкцыі супраць расейскіх уладаў, а мы ўвялі свае нацыянальныя санкцыі ў знак пратэсту супраць атакі ў Керчанскай пратоцы», – прыводзяцца словы літоўскага прэзідэнта Далі Грыбаўскайце ў паведамленні на сайце прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

7 снежня кіраўніца Літвы наведала з афіцыйным візітам Кіеў. Дзеянні Масквы падчас перамоваў з прэзідэнтам Украіны Грыбаўскайце назвала сур’ёзнай пагрозай міжнароднай і нацыянальнай бяспецы Літвы.

Аб’ектыў
Керчанскі крызіс скончыўся?
2018.12.04 20:36

Пра намер далучыцца да міжнародных санкцыяў супраць Расеі раней заявіла Польшча.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў