Толькі адзін дэпутат унёс папраўкі ў законапраект аб адтэрміноўках ад войска


Ганна Канапацкая ўнесла свае папраўкі ў «закон аб адтэрміноўках», які прадугледжвае новыя правілы прызыву ў войска. Але разглядаць іх не будуць, напісала Канапацкая напісала ў Facebook’у.

«Галаўная камісія мае папраўкі не падтрымала. Падрабязна пра іх я раскажу крыху пазней. Згодна з рэгламентам, у гэтым выпадку мае папраўкі павінны асобна выносіцца на галасаванне ў Авальную залу. Але так як яны разыходзяцца з указамі прэзідэнта, неабходная яго згода на ўнясенне паправак. А часу на атрыманне згоды няма – праект унесены ў тэрміновым парадку. Таму папраўкі не могуць быць вынесены на галасаванне. Вось такое »другое чытанне«, – напісала дэпутатка.

Hавiны
У сувязі са складанасцямі прызыву. Самотнага бацьку забралі ў войска
2019.06.27 12:37

Аўтары законапраекту мяркуюць, што адтэрміноўку па вучобе трэба даваць толькі адзін раз. А гэта значыць, што навучанне ў ВНУ пасля каледжу і працяг адукацыі ў магістратуры без службы ў войску будуць немагчымыя.

У першым чытанні законапраект не падтрымалі 6 дэпутатаў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў