«The Washington Post»: ЗША правялі першую наступальную кібераперацыю супраць Расеі


Адбылося гэта ў лістападзе 2018 года. Кіберкамандаванне ЗША правяло кібератакі супраць пецярбургскай кампаніі «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў» (гэтак званая фабрыка троляў), заблакаваўшы яго супрацоўнікам доступ да інтэрнэту. Пра гэта піша «The Washington Post».

Гэта была першая наступальная аперацыя падобнага роду супраць Расеі, адзначае выданне.

Атаку распачалі ў дзень выбараў у Кангрэс і працягвалі некалькі дзён аж да моманту завяршэння падліку галасоў.

Пентагон такім чынам хацеў пазбавіць магчымасці правядзення прапагандысцкай кампаніі, якая ставіць пад сумнеў вынікі выбараў.

Пачынаючы з кастрычніка 2018 года ЗША таксама рассылалі паведамленні з пагрозамі супрацоўнікам «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў» і хакерам, якія супрацоўнічаюць з ГРУ – у электронных лістах і паведамленнях сцвярджалася, што амерыканцы ведаюць іхныя сапраўдныя імёны.

ВІДЭА
Лукашэнка ўзяўся за інфармацыйную бяспеку. Ён будзе «эфектыўна супрацьстаяць розным каналам і сайтам»
2019.01.31 14:58

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў