The Washington Post: спробы Лукашэнкі выратаваць Беларусь ад Пуціна заслугоўваюць падтрымкі


Газета The Washington Post апублікавала артыкул пра пагрозу незалежнасці Беларусі з боку Масквы. На думку аўтараў, Захад мусіць падтрымаць Аляксандра Лукашэнку ў ягоных спробах абараніць краіну.

У артыкуле адзначаецца, што Уладзімір Пуцін правёў большую частку сваіх двух дзесяцігоддзяў ва ўладзе ў спробах аднавіць кантроль Масквы над былымі рэспублікамі СССР. Цяпер ён імкнецца падпарадкаваць сабе Беларусь. Мэта Пуціна – прымусіць Аляксандра Лукашэнку канчаткова рэалізаваць Саюзную дамову, якая аб’яднала б дзве краіны, па сутнасці, ператварыўшы Беларусь у правінцыю, піша выданне.

«Хоць ён (Лукашэнка – заўв. belsat.eu) і не прывабны партнёр для Захаду, але ягоныя спробы выратаваць краіну заслугоўваюць падтрымання», – піша The Washington Post.

Газета адзначае, што Пуцін цяпер скасаваў пастаўкі таннай нафты ў Беларусі, ад якой моцна залежыць беларуская эканоміка, і патрабуе ад Менску выканання Саюзнай дамовы.

Аўтары артыкула лічаць, што магчымыя пастаўкі нафты з ЗША, пра што ішла гаворка падчас візіту ў Менск дзяржаўнага сакратара ЗША Майка Пампэа, не вырашаць праблемы Беларусі. Лукашэнку прыйдзецца выбіраць паміж тым, каб здацца Пуціну (ці прынамсі зрабіць крок у гэтым напрамку) або падвергнуць эканоміку краіны «шокавай тэрапіі, неабходнай для вызвалення яе ад Расеі».

«Калі ён абярэ апошні шлях, ЗША і ЕЗ павінны зрабіць усё магчымае, каб палегчыць боль, працягваючы пры гэтым настойваць на паляпшэнні правоў чалавека», – піша The Washington Post.

Hавiны
Вынікі перамоваў Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы. Галоўнае
2020.02.08 14:18

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў