The Times піша пра рамантычныя стасункі паміж 22-гадовай «Міс Беларусь-2018» і Лукашэнкам


Марыя Васілевіч, якая стала самым маладым дэпутатам у беларускім парламенце, мела «рамантычныя сувязі» з кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам, піша брытанскае выданне The Times.

Аляксандр Лукашэнка танчыць з Марыяй Васілевіч. Фота president.gov.by

The Times піша, што Марыя Васілевіч не мае палітычнага досведу, але ў Палаце прадстаўнікоў яна будзе працаваць над пытаннямі моладзевай палітыкі. Дзяўчына ў траўні летась заваявала тытул «Міс Беларусь». Ужо праз два месяцы пасля гэтага яе ўпершыню заўважылі побач з Лукашэнкам: у ліпені падчас візіту ў Бялынічы кіраўнік дзяржавы перад тэлекамерамі прапанаваў Васілевіч узначаліць калгас. Калгас Васілевіч так і не ўзначаліла, затое з таго часу стала рэгулярна з’яўляцца на публіцы з 65-гадовым Лукашэнкам: яны разам сядзелі на хакеі і на «Славянскім базары», танчылі на навагоднім балі, наведвалі Чэмпіянат свету па футболе 2018 году ў Расеі.

Марыя Васілевіч і Лукашэнка на Славянскім базары. Фота – president.gov.by
Марыя Васілевіч і Лукашэнка на Еўрапейскіх гульнях. Фота – president.gov.by
Мікалай Лукашэнка, Аляксандр Лукашэнка і Марыя Васілевіч
Мікалай Лукашэнка, Аляксандр Лукашэнка і Марыя Васілевіч на «Славянскім базары». Фота – president.gov.by

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант распавядала, што кіраўнік краіны асабіста рыхтаваў дзяўчыну да ўдзелу ў конкурсе «Міс свету». Таксама ён нават навучыў яе секчы дровы.

The Times адзначае, што Лукашэнка ўзнагародзіў Марыю Васілевіч дзяржаўным медалём за ўклад у культуру і дабрачыннасць і паміж імі «рамантычныя сувязі».

Hавiны
Ад лекаркі – да міс Беларусь: жанчыны вакол Лукашэнкі за ўсе 25 гадоў
2019.07.15 07:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў