«The Prodigy» адмянілі ўсе канцэрты


Брытанскі гурт электроннай музыкі «The Prodigy» абвясціў аб адмене ўсіх канцэртаў запланаванага раней гастрольнага тура праз смерць вакаліста Кіта Флінта.

Пра гэта яны напісалі на сваёй старонцы ў «Facebook’у».

У траўні гурт збіраўся ў турнэ па ЗША са сваім сёмым альбомам «No Tourists». Улетку «The Prodigy» павінны былі выступіць на некалькіх еўрапейскіх фестывалях, у тым ліку ў Расеі – на «Park Live» у Маскве.

4 сакавіка фронтмэн «The Prodigy» Кіт Флінт быў знойдзены мёртвым у сваім доме ў графстве Эсэкс у Вялікай Брытаніі. Яму было 49 гадоў. Як пазней паведаміў лідар «The Prodigy» Ліям Гаўлет, Флінт скончыў жыццё самагубствам, меркавана, пасля расставання з жонкай.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў