«The New York Times»: памёр архітэктар піраміды Луўра


У ЗША памёр архітэктар Бэй Юймін, паведамляе «The New York Times». Яму было 102 гады.

Самым вядомым ягоным праектам была шкляная піраміда Луўра, будаўніцтва якой завершылася ў 1989 годзе.

Бэй Юймін таксама быў аўтарам праекту Нацыянальнага цэнтру атмасферных даследаванняў у Каларада, Залы славы і музею рок-н-ролу ў Кліўлендзе ды Эвэрсонскаго мастацкага музею ў Нью-Ёрку.

У 1983 годзе ён атрымаў Прытцкераўскую прэмію – архітэктурны аналаг Нобэлеўскай прэміі.

Фота – Ernie Sisto/The New York Times. Бэй Юймін у 1970-м годзе.

Бэй Юймін нарадзіўся ў 1917 годзе ў Кітаі. Ва ўзросце 18 гадоў ён пераехаў у ЗША, дзе скончыў Масачусэцкі тэхналагічны інстытут, а затым Вышэйшую школу дызайну Гарвардскага універсітэту.

Апошнім праектам Бэй Юйміна стаў Музей ісламскага мастацтва ў сталіцы Катара, будаўніцтва якога было завершана ў 2006 годзе.

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары