«Тэрыторыя праўды» і месяц NATO на «Белсаце»


Ад 6 сакавіка на Белсаце стартуе новы цыкл дэбатаў «Тэрыторыя праўды». Ток-шоу з удзелам міжнародных экспертаў гэтым разам засяродзіцца на дзейнасці NATO і супрацьстаянні Альянсу і Расеі.

У ролі вядоўцы гледачы «Белсату» зноў пабачаць вядомую беларускую публіцыстку Святлану Калінкіну, да якой далучыцца не менш вядомы ўкраінскі журналіст Віталь Портнікаў.

«Самая гарачая тэма сёння ў нашым рэгіёне: NATO – вораг ці сябар? Самая гарачая тэма для Беларусі, для Украіны, для Грузіі: NATO – гэта выратаванне ці патэнцыйная небяспека?» – акрэслівае галоўныя пытанні ток-шоу Святлана Калінкіна.

Цыкл з 4 праграмаў прысвечаны 70-й гадавіне паўстання NATO, а таксама 20-й гадавіне далучэння да яго Польшчы, Чэхіі ды Вугоршчыны, якую адзначаць 12 сакавіка.

«Я грамадзянін краіны, большасць насельніцтва якой шмат гадоў выказвалася супраць таго, каб Украіна стала чальцом NATO. Хоць для мяне ніколі не было альтэрнатывы. Я разумеў, што калі мы не далучымся да Паўночнаатлантычнага альянсу, рана ці позна на нашай тэрыторыі будуць войскі Расейскай Федэрацыі. Як толькі мы захочам зрабіцца незалежнаю дзяржавай, Масква адразу пачне анексаваць нашую тэрыторыю, забіваць нашых грамадзянаў, уплываць на наш выбар», – тлумачыць удзел у праграме Портнікаў.

Вядоўцы будуць весці дыскусію пра акалічнасці паўстання Паўночнаатлантычнага альянсу, яго дзейнасць, перспектывы і рэакцыю на палітыку сучаснай Расеі. Удзельнікі дэбатаў – эксперты і палітыкі з Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы, Расеі, Славаччыны і Злучаных Штатаў.

Цягам сакавіка кожную сераду а 21:25 глядзіце «Тэрыторыю праўды» у эфіры нашага тэлеканалу, а пасля на старонцы belsat.eu і YouTube-канале Вот так

Hавiны
Былы кіраўнік NATO: «Беларусь чакае вайна і анексія»
2019.02.20 18:58
Hавiны
Амбасадар Беларусі ў Бруселі: NATO – гэта школа, і ў гэтай школе не кепска было б павучыцца
2018.12.24 09:50

 

Стужка навінаў