«Тэрыторыя праўды». Чаму СССР прайграў NATO?




Новы сезон міжнароднага ток-шоу «Тэрыторыя праўды» прысвечаны дваццатым угодкам пашырэння Альянсу на Усход і 70-годдзю заснавання NATO. Праграму вядуць журналісты – Віталь Портнікаў (Украіна) і Святлана Калінкіна (Беларусь).

«Дзяржавы NATO міжсобку ніколі не ваявалі, бо дэмакратыі не ваююць міжсобку», – заявіў у студыі праграмы «Тэрыторыя праўды» экс-прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс.

Ён разам з трыма іншымі экспертамі браў удзел у першай з чатырох серыяў другога сезону праграмы.

У першай серыі дыскусія пра тое, чаму NATO стварылі ў 1949 г., а Арганізацыю варшаўскай дамовы толькі ў 1955 г. Ці можна было пазбегнуць канфрантацыі Усход – Захад пасля Другой сусветнай вайны ды чаму Савецкі саюз не далучыўся да NATO, хоць спрабаваў. А таксама – адкуль у Літвы ўпэўненасць у тым, што яе саюзнікі з Альянсу будуць яе абараняць?

У праграме ўдзельнічаюць эксперты з чатырох дзяржаваў:

  • Андрус Кубілюс, прэм’ер-міністр ураду Літоўскай рэспублікі 1999–2000, 2008–2012 гг.
  • Станіслаў Шушкевіч, прафесар, старшыня Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь 1991–1994 гг.
  • Юрай Маруш’як, палітолаг, Інстытут палітычных навук Славацкай акадэміі навук
  • Яўген Кажокін, доктар гістарычных навук, прарэктар Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненняў, дырэктар Расейскага інстытуту стратэгічных доследаў 1994–2009 гг.

Цягам сакавіка кожную сераду а 21:25 глядзіце «Тэрыторыю праўды» у эфіры нашага тэлеканалу, а пасля на старонцы belsat.eu і YouTube-канале Вот так

Стужка навінаў