Тэрыса Мэй захавала пасаду прэм’ер-міністра і засталася кіраўніцай партыі


Прэм’ер-міністр Брытаніі Тэрыса Мэй заручылася падтрымкай большасці дэпутатаў- кансерватараў, падчас галасавання аб вотуму недаверу. Такім чынам палітык захавала пасады лідэра партыі і прэм’ера Вялікай Брытаніі – такія вынікі галасавання ў парламенце.

Калі б дэпутаты прагаласавалі супраць прэмʼер-міністра, то пачалася б працэдура выбару новага кіраўніка партыі і, адпаведна, ўраду. Прычынай запуску працэдуры галасавання па пытанні даверу стала незадаволенасць дзясяткаў кансерватараў ходам перамоваў урада Мэй па тэме выхаду краіны з ЕЗ. Яны абвінавацілі прэмʼера ў тым, што варыянт прапанаванага ёю пагаднення з Бруселем занадта мяккі і супярэчыць волі большасці брытанцаў.

У Брытаніі распачалося галасаванне аб вотуме недаверу прэм’ер-міністру краіны

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары