Тэрыса Мэй падае ў адстаўку з пасады кіраўніка ўрада Брытаніі


Прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Тэрыса Мэй сыходзіць з пасады кіраўніка ўраду ў сувязі з перамогай Барыса Джонсана на выбарах лідара Кансерватыўнай партыі. Чакаецца, што Мэй у апошні раз выступіць перад парламентам, а затым адправіцца ў Букінгемскі палац, дзе каралева Вялікай Брытаніі Элізабэт II прыме яе адстаўку, піша interfax.

Такім чынам, з серады Джонсан зменіць Мэй на пасадзе кіраўніка брытанскага ўраду.

Барыс Джонсан стаў новым лідарам Кансерватыўнай партыі краіны напярэдадні. На выбарах лідара партыі ён упэўнена апярэдзіў свайго суперніка – кіраўніка МЗС Джэрэмі Ханта.

Фота: Reuters / Forum

Барысу Джонсану 55 гадоў, ён нарадзіўся ў Нью-Ёрку, затым з сямʼёй пераехаў у Брусель, а пазней у Лондан. Адукацыя Джонсан атрымаў у Ітонскім каледжы, потым паступіў у Оксфардскі ўніверсітэт, дзе займаўся старажытнай літаратурай і класічнай філасофіяй. Пасля ўніверсітэту ён стаў працаваць журналістам, а ў 2001 годзе стаў сябрам палаты абшчын парламента Брытаніі ад Кансерватыўнай партыі.

У 2008 годзе ён заняў пасаду мэра Лондану. Гэтую пасаду Джонсан захоўваў да 2016 года, надаючы асаблівую ўвагу барацьбе са злачыннасцю і транспартным праблемам у горадзе. Шматлікім гараджанам Джонсан запомніўся як мэр, які ездзіў на працу на ровары.

У 2016 годзе Джонсан стаў міністрам замежных справаў Вялікай Брытаніі ва ўрадзе Тэрысы Мэй, але ў 2018 годзе пакінуў гэтую пасаду з-за рознагалоссяў з прэмʼер-міністрам па Brexit.

Джонсан заяўляў, што Вялікая Брытанія павінна пакінуць ЕЗ да 31 кастрычніка пры любым раскладзе.

Hавiны
Дзень Brexit наступіў, але Брытанія надалей у ЕЗ
2019.03.29 10:59

СК belsat.eu

Стужка навінаў