Тэрарысты атакавалі цэрквы ў Егіпце. Загінула паўсотні чалавек


І каля сотні чалавек параненыя. Выбухі каля хрысціянскіх святыняў адбыліся падчас святкаванні вернікамі Пальмавай (Вербнай) нядзелі.

Прынамсі, 36 чалавек былі забітыя і больш за 100 атрымалі раненні ў выніку выбухаў каля двух коптскіх святыняў.

Выбух каля царквы ў горадзе Танта, менш чым 100 км ад Каіру, забраў жыцці прынамсі 25 асобаў і паранілі 78.

Другая атака адбылася ў Александрыі, дзе каля коптскай царквы сябе падарваў тэрарыст-смяротнік. Міністр аховы здароўя Егіпту заяўляе пра 11 загінулых і 35 параненых.

Сёння вернікі па ўсім свеце адзначаюць Вербную нядзелю.

Адказнасць за выбух пакуль ніхто не ўзяў.

28–29 красавіка ў Егіпет з афіцыйным візітам мае прыехаць Папа Францыск.

Афіцыйны лагатып сёлетняга візіту Папы Рымскага ў Егіпет.

Reuters адзначае, што рэлігійныя меншасці Егіпту цягам апошняга часу ўсё часцей становяцца цэлям атак тэрарыстаў.

ДД

Стужка навінаў