Тэрапеўты заваленыя працаю, да адмыслоўцаў – не трапіць. Менчукі пра дзяржаўнае медабслугоўванне


Журналісты «Белсату» распыталі жыхароў Менску аб працы дзяржаўных медычных установаў. Калі да лекараў прэтэнзіяў няма, то да дзяржаўнай сістэмы аховы здароўя – шмат пытанняў.

«Толькі з дапамогаю дзяржаўных медустановаў мы не можам падтрымліваць сваё здароўе. Даводзіцца ўвесь час карыстацца з платных паслугаў. У дзяржапаліклініках таксама скіроўваюць на платныя паслугі – не ўсе аналізы яны могуць зрабіць. Прэзідэнт кажа, што нас тут »аблізваюць«, але гэта не так», – гаворыць адна з рэспандэнтак.

Удзельнікі апытання наракаюць на тое, што даводзіцца доўга чакаць прыёму ў вузкага спецыялісты. «Спрабаваў трапіць да ЛОРа – не было талончыкаў на месяцы два наперад», – распавядае мянчук. «Калі прыйдзеш – талончык дадуць. Але чакаць не менш, як два тыдні», – дадае іншы рэспандэнт.

Глядзіце таксама: прыватныя паліклінікі пачнуць выдаваць бальнічныя

«Гэта састарэлая сістэма, час ужо яе абнавіць. Напрыклад, кожнаму тэрапеўту, кожнаму спецыялісту мець персанальны свой камп’ютар для ўліку і дакументаў», – кажа жыхарка Менску.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў