Тэракты ў сірыйскіх гарадах Джабле і Тартус забралі жыцці больш як 100 чалавек


Джабле і Тартус знаходзяцца на ўзбярэжжы Міжземнага мора ў правінцыі Латакія, якая кантралюецца праўрадавымі сіламі. Побач размяшчаюцца расейскія вайсковыя базы. Большасць загінулых – мірныя жыхары.

У абодвух выпадках выбухнулі аўтамабілі са смяротнікамі.

Гэтак, у Тартусе побач з аўтавакзалам узарваўся замініраваны аўтамабіль. Пазней тэрарыст-смяротнік (паводле некаторых дадзеных, іх было двое), зайшоў у будынак вакзалу і падарваў сябе ў натоўпе.

Раніцай паведамлялася пра тры выбухі ў Джабле. Праз некаторы час яшчэ адзін выбух адбыўся ў аддзяленні хуткай дапамогі дзяржаўнага шпіталя, куды адзін з баевікоў пракраўся пад выглядам аказання дапамогі пацярпелым ад папярэдніх тэрактаў.

Адказнасць за выбухі ўзялі на сябе тэрарысты «Ісламскай дзяржавы». Іх мэтай былі алавіты, што пражываюць у гэтых гарадах, паведамляе Reuters.

Чытайце таксама >>> Расейцы бамбардуюць тайнікі тэрарыстаў з «ан-Нусры» на поўдні Алепа

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў