Тэракт у Сірыі: не менш за 40 чалавек загінулі


Па меншай меры 40 чалавек загінулі ў выніку выбуху ў сірыйскім горадзе Афрын, які знаходзіцца пад кантролем турэцкай арміі. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

Бензавоз выбухнуў на адкрытым рынку ў цэнтры Афрына ў панядзелак днём. Гэта адбылося непадалёк ад офісаў мясцовых уладаў. У гэты час дня на рынку звычайна асабліва шмат людзей.

Афрын знаходзіцца пад кантролем турэцкай арміі і саюзных груповак сірыйскай апазіцыі. Паводле Міністэрства абароны Турцыі, пры выбуху загінулі выключна мірныя жыхары, сярод якіх было 11 дзяцей. Яшчэ 47 чалавек атрымалі раненні. Мінабароны абвінаваціла ў нападзе Рабочую партыю Курдыстана (РПК), якая ўжо некалькі дзесяцігоддзяў змагаецца за стварэнне курдскай аўтаноміі ў Турцыі.

Паводле звестак Сірыйскага цэнтру маніторынгу за выкананнем правоў чалавека, пры выбуху загінула 40 мірных жыхароў, а таксама шасцёра байцоў саюзных Турцыі сірыйскіх атрадаў апазіцыі. Паводле дадзеных «Белых касак», загінула 42 чалавекі.

Аб’ектыў
Турэцка-расейская вайна. Сірыйскімі рукамі
2020.03.03 21:18

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў