Тэракт у Шры-Ланцы зладзілі мясцовыя радыкальныя ісламісты


За нядзельнымі тэрактамі ў трох гарадах Шры-Ланкі стаіць радыкальная ісламская групоўка «National Thowheeth Jama’ath».

Гэтую інфармацыю пацвердзілі ва ўрадзе Шры-Ланкі, паведамляе агенцтва «Associated Press».

У 2016 годзе прадстаўнікі «National Thowheeth Jama’ath» знішчылі будысцкія статуі, піша «The New York Times».

Гэта бадай усё, што вядома пра гэтую арганізацыю.

Серыя выбухаў прагрымела 21 красавіка ў гатэлях і каталіцкіх касцёлах. Ахвярамі тэрактаў сталі не менш за 290 асобаў.

Hавiны
У выніку серыі выбухаў у Шры-Ланцы загінулі 290 асобаў
2019.04.22 09:30

Выбухі ў трох пяцізоркавых гатэлях, а таксама ў трох каталіцкіх касцёлах прагрымелі амаль адначасова. Пазней з’явілася інфармацыя пра сёмы і восьмы выбухі – адзін з іх быў учынены смяротнікам, калі паліцыя прыйшла да яго з ператрусам.

Праваахоўныя органы Шры-Ланкі затрымалі 13 падазраваных у здзяйсненні тэрактаў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў