Тэракт у Кабуле: не менш за 90 пацярпелых


Мінімум чатыры чалавекі загінулі і каля 90 атрымалі раненні ў выніку выбуху бомбы на ўсходзе сталіцы Афганістана ўвечары 14 студзеня. У гэтым раёне Кабулу месцяцца офісы міжнародных кампаніяў і дабрачынных арганізацыяў.

Бомба знаходзілася ў аўтамабілі. У МУС Афганістана заявілі, што большасць ахвяраў выбуху былі цывільнымі асобамі. Жылыя будынкі атрымалі пашкоджанні.

Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за тэракт.

ІІ, belsat.eu, паводле Reuters

Стужка навінаў