Тэракт у Кабуле: амаль 100 чалавек загінулі


У выніку выбуху машыны хуткай дапамогі, у якой знаходзілася бомба, загінулі 95 чалавек і яшчэ 158 атрымалі раненні. Выбух адбыўся ў Кабуле ў раёне побач з замежнымі амбасадамі і ўрадавымі будынкамі.

Адказнасць за тэракт узялі на сябе талібы.

Выбух адбыўся, калі машына з бомбай пад’ехала на блокпост побач з офісам Вярхоўнай рады міра.

КА, belsat.eu, паводле Reuters

Стужка навінаў