Тэракт у Францыі: мужчына на цяжкавіку забіў 84 чалавекі (Жорсткае відэа)


Тэрарыста, які ўехаў у натоўп падчас святкавання Дня ўзяцця Бастыліі ў Ніцы, застрэлілі паліцыянты. На фотаздымках з месца здарэння відаць, што лабавая шыба аўта мае шмат слядоў ад куль.

Грузавы аўтамабіль заехаў у шматтысячны натоўп падчас святкавання Дня ўзяцця Бастыліі ў Ніцы ў Францыі. Паступілі паведамленні пра 84 загінулых. Яшчэ 18 чалавек знаходзяцца ў крытычным стане.

Тэракт адбыўся на Англійскай набярэжнай, калі людзі глядзелі святочны салют 14-га ліпеня блізу 22:20. Цяжкавік на вялікай хуткасці праехаў 2 кіламетры скрозь шчыльны натоўп.

[/vc_column_text][vc_column_text]Мэр Ніцы Крысціян Эстрозі назваў тое, што адбылося, найгоршай трагедыяй за ўсю гісторыю гораду. Паводле ягоных слоў, у цяжкавіку былі знойдзеныя гранаты і зброя.

Відавочца распавёў французскаму тэлебачанню: «Усе крычалі: Уцякайце, бяжыце, гэты напад, бяжы. Мы чулі стрэлы. Мы думалі – гэта салют, таму што было 14 ліпеня».

На апублікаваных відэа бачна, як натоўп у паніцы разбягаецца па вуліцах пасля нападу. На месцы здарэння шмат крыві.

[/vc_column_text][vc_column_text]У цяжкавіку знайшлі дакументы 31-гадовага жыхара Ніцы туніскага паходжання.

Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд назваў інцыдэнт тэрактам.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў