Тэракт у егіпецкай мячэці: загінулі не менш за 184 чалавекі


У выніку тэракту, які адбыўся ў мячэці на поўначы Сінайскага паўвострава, загінулі, паводле ўдакладненых звестак, 184 чалавекі, не менш за 125 атрымалі раненні.

СМІ паведамляюць, што ісламскія тэрарысты спачатку арганізавалі выбух у мячэці. Мяркуецца, што выбуховае прыстасаванне прывёў у дзеянне смяротнік.

Потым, заблакаваўшы плошчу ў мячэці аўтамабілямі, баевікі адкрылі агонь па людзях, якія спрабавалі пакінуць мячэць, а таксама па машынах хуткай дапамогі, паведамляе Reuters.

 

II, belsat.eu

Стужка навінаў