Тэракт у Афганістане: больш за 50 чалавек забітыя


Ахвяры тэракту ў Кабуле. Фота - REUTERS/Mohammad Ismail TEMPLATE OUT

Больш за 50 чалавек загінулі і больш за 70 атрымалі раненні ў выніку выбуху ў палацы шлюбаў у Кабуле, дзе вядомыя мусульманскія багасловы сабраліся на святы ў гонар дня нараджэння прарока Мухамэда.

Выбух адбыўся ў банкетнай зале, дзе ў той момант знаходзіліся каля тысячы чалавек. Тэракт здзейсніў тэрарыст-смяротнік.

Па колькасці ахвяраў гэта адзін з самых буйных нападаў у Афганістане за апошнія месяцы. Адказнасць за тэракт на сябе пакуль ніхто не ўзяў.

Тэрарыстычныя атакі ў Афганістане рэгулярна здзяйсняюць прадстаўнікі руху «Талібан» і групоўкі «Ісламская дзяржава»

ІІ, belsat.eu, паводле Reuters

Глядзі таксама
Каментары