Тэракт у Афганістане. 18 асобаў загінулі


Закладзеная ў аўтамабіль бомба выбухнула на ўсходзе Афганістану ў першы дзень Рамадану, паведамляе агенцтва AFP.

«У выніку выбуху бомбы, закладзенай у машыну ў правінцыі Хост загінулі 18 асобаў, яшчэ шэсць атрымалі раненні, у тым ліку двое дзяцей», – цытуе прадстаўніка МУС Афганістану Наджыба Даніша AFP.

Месяц Рамадан зʼяўляецца асноваю ісламу. Падчас Рамадану мусульмане павінны захоўваць строгі пост.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў