Тэмпература ў Беларусі б’е рэкорды два дні запар


У Беларусі 15 і 16 студзеня былі ўсталяваныя новыя тэмпературныя рэкорды. Пра гэта сведчыць параўнальны аналіз аператыўнай мапы тэмператур і архіву Белгідрамету.

Гэтак, 16 студзеня гістарычныя максімумы дня былі перавышаныя на 7 з 11 метэастанцыяў Віцебшчыны. У Верхнядзвінску і Нарачы паветра прагрэлася да 6,5 градуса цяпла (было адпаведна 5,8 у 1989 годзе і 4,5 у 2007-м), у Полацку і Шаркаўшчыне – да 6,3 (было адпаведна 5,4 у 2007-м і 5,5 у 1989-м), Лепелі – да 6 (5,3 у 1989-м), Езярышча – да 5,9 (4,9 у 2007-м), Віцебску – да 5,5 (5 у 2007-м), Сянно – да 5,3 (4,9 у 2007-м), Магілёве – 4,4 (4,3 у 2007-м) і Мсціславе – 2,4 (1 у 2015-м).

Аб’ектыў
Ад зімы – толькі назва. У Беларусі дагэтуль кліматычная восень
2020.01.06 22:20

А 15 студзеня быў усталяваны новы тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў. У Берасці паветра прагрэлася да 8,1 градуса, што на 0,1 градуса больш за максімум 2007 года, які быў зафіксаваны на метэастанцыі «Палеская» на ўсходзе Берасцейшчыны.

Агулам ранейшыя максімумы былі перавышаныя на 23 метэастанцыях. У пяцёрку самых цёплых месцаў таксама ўвайшлі Ваўкавыск – 7,6 градуса (6,2 у 2007-м), Пінск – 7,2 (6,9 у 2007-м), Драгічын – 7,2 (звестак у электронным архіве няма) і Полацк – 7,1 (4,8 у 2007-м).

Самыя першыя тэмпературныя рэкорды былі ўсталяваныя сёлета 3 студзеня.

Hавiны
Пасярод зімы ў Берасці зацвілі фіялкі. Фотафакт
2020.01.15 18:34

А што на выходных?

Што датычыць надвор’я на бліжэйшыя дні, то 18 студзеня будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е. Пераважна без ападкаў. Месцамі туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. Вецер паўднёвы ўмераны, днём парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4..+1 градусы, максімальная днём 0..+5.

19 студзеня таксама облачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў, толькі раніцай і днём месцамі па паўночным захадзе пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах туман, слабы галалёд. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5..+2 градусы, максімальная днём -1..+5.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў