У горадзе Табарджал тэрмометры паказваюць – 3 градусы, а зямлю пакрыў снег. На поўначы і ў цэнтральным раёне гэтай арабскай краіны нізкія тэмпература з ападкамі – вельмі рэдкая зʼява.
Мясцовыя жыхары выкладаюць у сацсетках пясчаныя выдмы, на якіх ляжыць снег. Дарэчы, у Саўдаўскай Аравіі нельга ляпіць снежныя бабы, бо выява жывых істот у ісламе забароненая.
Snow in Shagra, Saudi Arabia. Thanks to my friend for sending it to me ☺️??#snow #saudiarabia #saudia #shagra pic.twitter.com/hBiSTn2jxp
— Laura of Arabia (@blueabaya) November 28, 2016
Кліматычныя змены адчуваюцца і ў Катары, дзе 26 лістапада за дзень выпала гадавая норма ападкаў.
ДР belsat.eu
фота alarabiya.net