Тэлевізарамі, якія сканфіскавалі беларускія мытнікі, зоймецца прэм’ер Мядзведзеў


Грамавыя адгалоскі скандалу з затрыманнем беларускімі мытнікамі партыі прадукцыі калінінградскіх вытворцаў, дасягнулі аж да Масквы.

«Мы з гэтай праблемай разбярэмся, і не сумнявайцеся, і на палітычным узроўні, і на ўзроўні выканаўцаў», – сказаў Мядзведзеў.

Гэта быў адказ на скаргі губернатара Калінінградскай вобласці Дзмітрыя Цуканава, якія датычылі канфіскацыі беларускімі мытнымі органамі партыі тэхнікі на суму больш за 250 мільёнаў рублёў.

Каля 30 грузавікоў з таварам беларусы затрымалі ў снежні 2014 года. Тэлевізары везлі з Калінінграду ў Маскву. Расейскія ўлады запэўніваюць, што груз быў легальным і вырабляўся мясцовымі фірмамі. Са свайго боку, мытня Беларусі сцвярджае, што законна затрымала бытавую тэхніку, бо ўсё сведчыць пра тое, што гэта рээкспарт з Кітаю.

Мядзведзеў сказаў, што ён абмяркоўваў гэтае пытанне з прэм’ер-міністрам Беларусі. Той пераконваў яго, што нібыта за гэтымі пастаўкамі стаялі фірмы-аднадзёнкі.Губернатар Цуканаў абвяргае гэтыя сцвярджэнні:

«Гэта сапраўды існуючыя вытворчасці, сапраўды існуючыя цэха, і ўсё гэта пацверджана дакументальна. Іншае пытанне, што кампанія па нашым заканадаўстве можа быць зарэгістраваная ў іншым месцы», – растлумачыў прэм’ер-міністр.

Менавіта гэты аргумент не пераканаў беларускіх мытнікаў, якія аспрэчылі факт, што тэлевізары сапраўды рабілі ў Калінінградзе. Як вынік – яны ўсцяж ляжаць на мытным складзе на мяжы.

cez, Biełsat/ria.ru

www.belsat.eu/pl/

Стужка навінаў